Правілы
Name and logo policy
Нягледзячы на тое, што нам болей за ўсё падабаецца, калі эмблема і назва клюбу неяк зьвязаныя з рэальным жыцьцём мэнэджэра, мы досыць спакойна адносімся да гэтых кампанэнтаў. Але для таго, каб не дапусьціць парушэньня правоў розных груп карыстальнікаў - жанчын, бацькоў, людзей розных нацыянальнасьцей і рэлігій, некаторыя рэчы забароненыя ў эмблемах і назве клюбу.
- Забароненыя лягатыпы й імёны, якія могуць абразіць, прынізіць альбо дыскрымінаваць іншага чалавека альбо пэўную катэгорыю асоб, асабліва жорсткія меры будуць прымацца адносна лягатыпаў і ймён з расісцкімі, фашысцкімі і тэрарыстычнымі заклікамі.
- Забаронены сэксуальна-накіраваны зьмест, уключна выявы аголеных і паўаголеных целаў, правакацыйных поз. Людзі мусяць быць прыстойна адзетымі.
- Забаронена прапаганда крымінальнай дзейнасьці, рэкляма нелегальных тавараў і субстанцый.